19 красавiка 2024, Пятніца, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эйсмант згадала пра замежныя маёнткі Лукашэнкі

27
Эйсмант згадала пра замежныя маёнткі Лукашэнкі

Адразу пасля паездкі ў ААЭ.

Кіраўніца прэс-службы дыктатара Лукашэнкі Наталля Эйсмант згадала пра замежныя маёнткі і капіталы свайго шэфа.

«Што да маёнткаў, капіталаў і гэтак далей. <… > Тут нічога новага вам адназначна не скажу. Толькі паўтару тое, што было сказана Аляксандрам Лукашэнкам ужо шмат гадоў таму: капіталы – калі хтосьці з тых, хто цяпер іх узмоцнена шукае (а ўвогуле, толькі піша пра іх), іх знойдзе, вось няхай ён іх адразу ж і імгненна забірае сабе. Калі яны знойдуць гэты самы маёнтак, няхай засяляюцца ў яго хоць заўтра», – сказала Наталля Эйсмант.

Адзначым, што кіраўніца прэс-службы дыктатара прыгадала пра ягоныя замежныя рахункі і маёмасць пасля таго, як у сеціве з'явілася інфармацыя, што Лукашэнка атрымаў сігнал, што актывы ягонай «сям'і» ў ААЭ знаходзяцца пад пагрозай.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках