19 красавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску кіроўца ўрэзаўся ў аўто, а пасля заявіў у міліцыю, што машыну пашкодзілі

2
У Бабруйску кіроўца ўрэзаўся ў аўто, а пасля заявіў у міліцыю, што машыну пашкодзілі

Цяпер ён можа страціць правы.

Аварыя здарылася ў Бабруйску на вуліцы Менскай. Там 44-гадовы мясцовы жыхар на Skoda сутыкнуўся з аўтамабілем Opel, выйшаў, агледзеў пашкоджанні і ўцёк з месца аварыі. Праз два дні пасля інцыдэнту бабруйчанін звярнуўся ў міліцыю і паведаміў, што ягоны аўтамабіль пашкодзілі невядомыя, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама, піша onliner.by.

Супрацоўнікі ДАІ паказалі мужчыну запіс з камеры відэаназірання. Цяпер бабруйчаніну пагражае буйны штраф і пазбаўленне пасведчання кіроўцы да двух гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках