19 красавiка 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму акупанты вымушаныя наступаць на Вуглядар

2
Чаму акупанты вымушаныя наступаць на Вуглядар

Эксперт назваў самае слабое месца войска акупантаў.

Адзіная чыгуначная галінка, якая звязвае Данбас і Крым, праходзіць прыкладна за пяць кіламетраў ад лініі фронту, што робіць яе выкарыстанне расейскімі захопнікамі небяспечным. Таму ў іх не застаецца іншага выйсця, акрамя як штурмаваць Вуглядар з невідавочнымі шанцамі на поспех, сказаў у эфіры Radio NV міжнародны аглядальнік Іван Якавіна.

Залежнасць забеспячэння расейскіх войскаў ад чыгункі даўно відавочная, адзначыў ён.

«Цяпер самае слабое месца ўзброеных сілаў Расеі ў гэтым сэнсе – гэта адсутнасць прамых чыгуначных зносінаў паміж Данбасам і Крымам. Адзіная галінка, якая звязвае гэтыя два ўкраінскія рэгіёны, праходзіць на адлегласці прыкладна пяць кіламетраў ад лініі фронту, што робіць яе выкарыстанне небяспечным, фактычна немагчымым. На пяцікіламетровай адлегласці любы лакаматыў можа быць падбіты хоць з гарматы, хоць з супрацьтанкавага комплексу», – сказаў Якавіна.

Без нармальных чыгуначных зносінаў па гэтай галінцы расейскі Генштаб не можа перапраўляць з Данбаса на поўдзень Украіны і ў зваротным кірунку ні падмацаванне, ні боепрыпасы, ні паліва. Выкарыстанне грузавікоў або забеспячэнне па чыгунцы ў аб'езд праз Крымскі мост – не выйсце, мяркуе аглядальнік.

«Ва ўмовах ваеннай блытаніны на гэта сыдуць дні ці нават тыдні. За гэты час украінскае войска ўжо ў Крыме будзе», – заявіў ён.

Паводле словаў Якавіны, менавіта лагістычнымі меркаваннямі тлумачыцца ўзмацненне нападаў на Вуглядар Данецкай вобласці.

«Мяркую, што там неўзабаве будуць весціся самыя сур'ёзныя баі. Будзем спадзявацца, што ўкраінскае войска здолее гэты горад абараніць. Самі ўкраінскія байцы кажуць, што калі ў іх усяго будзе даволі і своечасова, то Вуглядар яны без асаблівых праблемаў утрымаюць, паколькі ён стаіць на пагорку, там шмат бетонных будынкаў. Увогуле, абараняць яго даволі проста», – падсумаваў журналіст.

З 21 студзеня Вуглядар знаходзіцца пад шчыльным агнём расейцаў. Горад разбураны. Пашкоджаныя 100% дамоў і ўся інфраструктура, паведаміў намеснік гарадскога галавы Максім Вярбоўскі.

Генштаб УСУ інфармуе, што ўсе спробы штурму Вуглядара адбітыя ўкраінскімі абаронцамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках