19 красавiка 2024, Пятніца, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нэйрасетку ўпершыню выкарыстоўвалі ў судзе, каб вынесці прысуд

6
Нэйрасетку ўпершыню выкарыстоўвалі ў судзе, каб вынесці прысуд

Суддзя звярнуўся да ChatGPT па параду.

Суддзя ў Калумбіі пракансультаваўся з чат-робатам OpenAI ChatGPT пры падрыхтоўцы выраку ў справе аб медыцынскіх правах дзяцей. Ён вынес прысуд на карысць дзіцяці, заявіўшы, што медыцынскія выдаткі дзіцяці і транспартныя выдаткі павінна аплаціць страхавая кампанія ў адпаведнасці з медыцынскім планам, піша "Хайтэк".

Хуан Мануэль Падзілья, суддзя места Картахены, заявіў, што звярнуўся па параду да чат-робата ў справе аб аплаце медыцынскіх рахункаў аўтычнага дзіцяці, улічваючы абмежаваны даход ягоных бацькоў. Таксама ён выкарыстоўваў прэцэдэнт з папярэдніх пастаноў.

Суддзя расказаў аб сваім досведзе працы з чат-робатам на падставе штучнага інтэлекту ў эфіры мясцовай радыёстанцыі Blu Radio. Ён заявіў, што ChatGPT ды іншыя такія развязкі на базе ШІ спатрэбяцца, каб "аблегчыць" працу суддзяў, але не зможа замяніць іх.

Падзілья адзначыў, што "задаючы пытанні праграме, мы не перастаём быць суддзямі, разумнымі істотамі". У гэтым выпадку ён спытаў робата: «Ці вызваленыя непаўналетнія з дыягназам аўтызм ад выплаты рахункаў за лячэнне?». ChatGPT адказаў: «Так, гэта правільна. Згодна з законамі Калумбіі, непаўналетнія з дыягназам аўтызм вызваляюцца ад аплаты за лячэнне». Таксама суддзя задаў некалькі іншых пытанняў.

У 2022 годзе ўлады Калумбіі прынялі закон, паводле якога дзяржаўныя юрысты павінны, пры магчымасці, выкарыстоўваць тэхналогіі, каб зрабіць сваю працу больш дзейснай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках