20 красавiка 2024, Субота, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы нанеслі магутны ўдар па акупантах у Бахмуце

3
Украінскія вайскоўцы нанеслі магутны ўдар па акупантах у Бахмуце

Ліквідацыю вялікай колькасці расейцаў паказалі на відэа.

Войскі РФ бесперапынна штурмуюць подступы да места, спрабуючы захапіць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў, аднак кожнага ворага «вочы» УСУ бачаць з неба і карэктуюць высокадакладны ўдар па ім.

Відэа чарговага знішчэння расейцаў у Бахмуце апублікаваў камандзір падраздзялення аэравыведкі «Птушкі Мадзяра» Роберт Броўдзі з мянушкай «Мадзяр».

Расейскія акупанты, нягледзячы на вялізныя страты ў асабовым складзе, працягваюць беспаспяховыя спробы захапіць нязломны Бахмут. Яны, думаючы, што іх ніхто не бачыць, прабіраюцца ва ўшчэнт разбуранае расейскімі набоямі места, і хаваюцца ў знішчаных дамах са спробай выбіць украінскіх вайскоўцаў з пазіцый.

Аднак з дапамогай «вачэй» УСУ - беспілотнікаў - украінскія аэравыведнікі вылічылі месцазнаходжанне ворага, дачакаліся, пакуль ён назбіраецца, перадалі гэтыя звесткі для байцоў 43 асобнай артылерыйскай брыгады, якія нанеслі некалькі высокадакладных удараў па захопніках. Дакладная каардынацыя дзеянняў дае выдатныя вынікі - шмат зліквідаваных акупантаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках