19 красавiка 2024, Пятніца, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Арцём Міцук: Беларус – гэта Касцюшка, Каліноўскі, Быкаў і ўсе, хто мае гонар

5
Палітвязень Арцём Міцук: Беларус – гэта Касцюшка, Каліноўскі, Быкаў і ўсе, хто мае гонар

Моцны ліст з калоніі ў Магілёве.

Палітвязень Арцём Міцук даслаў з калоніі ў Магілёве ліст на волю, у якім падзяліўся сваімі думкамі пра беларусаў і беларускасць.

Ён апублікаваны на старонцы ў Фэйсбуку «Лісты салідарнасці» і датаваны 8 снежня мінулага года.

Арцём піша:

«Заўсёды ўсё залежыць ад чалавека. У рабаўнікоў няма нічога, акрамя згоды іх ахвяр. Іх сіла проста прапарцыйная страху людзей. Толькі ў гэтым уся іх «магутнасць». Цяпер гэта відаць, як ніколі дагэтуль у гісторыі.

Але наўрад ці гэтая думка стане папулярнай, бо патрабуе ад кожнага поўнай адказнасці за сябе і жыццё, ніякага жалю да сябе, поўнай рацыянальнай адказнасці за сябе, за свае ўчынкі і памылкі. Такога я яшчэ не сустракаў.

Патрыятызм, як і ўсё ў асобе, павінен быць рацыянальным.

Я бачу свой уасны патрыятызм у тым, каб пераадолець плынь усіх гэтых стагоддзяў, падчас якіх знішчалася ўсё, падчас якіх фармаваўся гэты пачварны вобраз беларуса як пакорлівага, з нараджэння падначаленага чалавека, з якім можа рабіць усё, што пажадае, першы нападнік-бандыт.

Беларус — гэта Касцюшка, Казімір Лышчынскі, Каліноўскі, Міцкевіч, Багдановіч, Купала, Колас, Быкаў, Алексіевіч, усе тыя, хто мае гонар і не поўзае перад катамі і бандытамі».

Арцёма Міцука затрымалі 9 кастрычніка 2020 года, ён быў фігурантам крымінальнай справы аб удзеле ў «масавых беспарадках» у Менску 10-12 жніўня. 19 ліпеня 2021 года яго прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з канца 2021-га знаходзіцца ў Магілёўскай ВК №15.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках