20 красавiка 2024, Субота, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каралеву нябёсаў» Boeing 747 знялі з вытворчасці

29
«Каралеву нябёсаў» Boeing 747 знялі з вытворчасці

На заводзе кампаніі адбылося развітанне з апошнім самалётам.

31 студзеня кампанія Boeing абвясціла пра заканчэнне вытворчасці самалётаў мадэлі Boeing 747, якую называлі «Каралевай нябёсаў». 1 лютага апошні самалёт гэтай мадэлі перадалі заказчыку – авіякампаніі Atlas Air Worldwide, паведамілі ў кампаніі.

Як піша Engadget, цырымонія перадачы апошняга Boeing 747 адбылася на заводзе кампаніі ў Эверэт, штат Вашынгтон.

Развітацца з культавым шырокафюзеляжным самалётам прыйшлі тысячы людзей – кліенты, пастаўшчыкі, знакамітасці, а таксама цяперашнія і былыя супрацоўнікі, у тым ліку першапачатковы персанал, вядомы як «Суперсямейка», які пабудаваў першы 747 у 1967 годзе.

У цырымоніі ўдзельнічаў акцёр Джон Траволта, піша Reuters. Ён расказаў, як вучыўся лётаць на Boeing 747-400 у якасці амбасадара Qantas Airlines.

Яшчэ ў 2020 годзе агенцтва Bloomberg пісала, што Boeing збіраецца вывесці мадэль 747 з эксплуатацыі праз пару гадоў пасля таго, як будзе выкананая апошняя замова на яе.

Engadget падкрэслівае, што Boeing 747 быў адным з самых вядомых чатырохматорных шырокафюзеляжных самалётаў у свеце і зрабіў рэвалюцыю ў авіяперавозках, падвоіўшы пасажыраўмяшчальнасць і тым самым знізіўшы кошт кожнага месца. На піку сваёй папулярнасці ў 1990 году Boeing паставіў 70 адзінак за адзін год.

Але, як і большасць старых тэхналогій, у канчатковым выніку яна саступіла месца некаторым з новых самалётаў кампаніі, асабліва яе двухматорным самалётам, якія могуць лётаць па тых жа маршрутах, але могуць больш эфектыўна выкарыстоўваць паліва.

Апошнія пастаўленыя самалёты мадэлі 747 будуць выкарыстоўвацца для перавозкі грузаў прыкладна да 2050-х гадоў, зазначае Bloomberg.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках