23 красавiка 2024, aўторак, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У банку з мяне ўзялі тры рублі за тое, што я папрасіў памяняць банкноту 20 рублёў на манеты»

21
«У банку з мяне ўзялі тры рублі за тое, што я папрасіў памяняць банкноту 20 рублёў на манеты»

Беларуса шакавала камісія банка.

Чытач Канстанцін паведаміў «Онлайнеру», што ў некаторых банках бяруць грошы нават за тое, што мяняюць папяровыя беларускія рублі на манеты:

«У «Белінвестбанку» з мяне ўзялі 3 рублі за тое, што я папрасіў памяняць банкноту 20 рублёў на манеты па 1 рублі. Ніколі ў іншых месцах з мяне не бралі грошы за такую паслугу, а тут сказалі, што трэба заплаціць камісію 2%, але не менш за 3 рублі». Мужчыну былі патрэбныя манеты, каб купіць фільтраваную ваду ў вадамаце.

Гучыць дзіўна: аддаў у касу банка папяровыя 20 рублёў размяняць на манеты, таму атрымаў 17 рублёў, бо ёсць камісія за паслугу. Але гэта сапраўды так.

На сайце «Белінвестбанка» журналісты знайшлі Зборнік сумы узнагароджання, які дзейнічае з 31.01.2023 года. У ім пацвярджаецца, што камісія за размен беларускіх рублёў на беларускія рублі складае 3% ад сумы, але не менш за тры рублі. Такая ж камісія дзейнічае за размен даляраў і еўраў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках