19 красавiка 2024, Пятніца, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ створыць каардынацыйны цэнтр для збору довадаў для трыбунала над РФ

6
ЕЗ створыць каардынацыйны цэнтр для збору довадаў для трыбунала над РФ

Цэнтр будзе працаваць у Гаазе.

Еўрапейскі Звяз створыць каардынацыйны цэнтр для збору довадаў расейскіх злачынстваў, учыненых на тэрыторыі Украіны. Цэнтр будзе працаваць у Гаазе.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэзідэнтку Еўракамісіі Уршулю фон дэр Ляен на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

- Пракуроры з Украіны і ЕЗ ужо працуюць разам, мы збіраем довады. І я радая абвясціць, што міжнародны цэнтр для расследавання злачынстваў (учыненых ва Украіне, - рэд.) будзе створаны ў Гаазе. Ён будзе каардынаваць збор довадаў, - анансавала фон дэр Ляен.

Яна падкрэсліла, што Еўразвяз найбліжэйшым часам запусціць працу цэнтра. Ён будзе працаваць у каардынацыі з Украінай, партнёрамі і Нідэрландамі.

Нагадаем, што раней Парламенцкая асамблея Рады Еўропы падтрымала пастанову аб прыцягненні да адказнасці вайскова-палітычнага кіраўніцтва РФ і Беларусі за злачынствы супраць Украіны. Размова ідзе аб стварэнні спецтрыбунала як для Пуціна, так і Лукашэнкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках