25 красавiка 2024, Чацвер, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» скасавалі ў Чарнагорыі

13
Канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» скасавалі ў Чарнагорыі

Раней канцэрт быў скасаваны ў Сербіі.

У Будве, курортным горадзе на ўзбярэжжы Чарнагорыі, 14 лютага скасавалі канцэрт «Ляпіса Трубяцкога». Гэта адбылося пасля таго, як за некалькі гадзін да выступу, перад клубам сабраўся натоўп людзей, які скандуе «Сербы і расейцы — браты навекі», піша мясцовае выданне CDM.

Сам клуб скасаванне канцэрта не каментаваў, як і прадстаўнікі «Ляпіса Трубяцкога». Але на выступ перад канцэртам адрэагавалі ў пасольстве Украіны ў Чарнагорыі. Там заявілі, што гэта можа быць вытлумачана як «прамая пагроза ўкраінцам у Будве».

«Заклікаем улады Чарнагорыі тэрмінова адрэагаваць на гэты інцыдэнт і зрабіць усё для гарантавання бяспекі украінцаў, якія пражываюць у Чарнагорыі», - падкрэслілі ў пасольстве Украіны.

Сёння ўвечары, 15 лютага, павінен адбыцца канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў Котары- яшчэ адным горадзе ў Чарнагорыі.

Нагадаем, раней канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» скасавалі ў Бялградзе, сталіцы Сербіі. Са слоў арганізатараў, гэта адбылося праз дрэннае самаадчуванне Сяргея Міхалка. Але агучвалася і іншая версія - незадаволенасць мерапрыемствам выказвалі ў нацыяналістычным руху.

«Франтмэн гэтага гурта Сяргей Міхалок вядомы як вораг Расеі і прыхільнік кіеўскага майдана». Ён вядомы тым, што напісаў песню «Вояры свету», якая стала практычна гімнам дзяржаўнага перавароту ва Украіне ў 2014 годзе», — гаварылася ў паведамленні руху.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках