19 красавiка 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідзе незнаёмец падарыў прадавачцы $3000

43
У Лідзе незнаёмец падарыў прадавачцы $3000

Яго знайшла міліцыя, але ён адмовіўся забіраць грошы.

Пару тыдняў таму ў Лідзе адбыўся незвычайны выпадак: незнаёмы хлопец падарыў прадавачцы 3 000 даляраў, каб яна расплацілася з каледжам за навучанне. Тая не змагла прыняць такія грошы і звярнулася ў міліцыю, каб знайсці шчодрага незнаёмца. Гісторыя разышлася па сацсетках і СМІ, і ўрэшце міліцыі ўдалося знайсці хлопца, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Міліцыянеры выявілі асобу маладзёна і звязалася з ім. Той сказаў, што зрабіў падарунак выключна з добрых памкненняў і не думаў, што гэта выкліча такі рэзананс.

- Я проста хацеў зрабіць чалавека шчаслівым, - растлумачыў хлопец. Распавядаць падрабязнасці або абмяркоўваць свой учынак са СМІ ён не захацеў.

Забіраць грошы маладзён адмовіўся і сказаў, каб іх аддалі дзяўчыне.

Нагадаем падрабязнасці студзеньскай гісторыі. Лідчанка, якая працуе прадавачкай у харчовай краме паводле размеркавання пасля каледжа, заўважыла, што адзін з пакупнікоў праяўляе да яе сімпатыю, робіць кампліменты. Аднойчы ён спытаў, чаму яна сумная і што ёй трэба для шчасця. Прадавачка жартам сказала, што патрэбны грошы, каб закрыць пазыкі перад каледжам за адпрацоўку і сысці з размеркавання. Праз пару дзён маладзён прынёс ёй мяшок, у якім было 3000 даляраў. Дзяўчына надуммала вярнуць яму грошы і для гэтага шукала хлопца з дапамогай міліцыі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках