20 красавiка 2024, Субота, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскага фігурыста Рамана Кастамарава пачалося адміранне канцавінаў

У расейскага фігурыста Рамана Кастамарава пачалося адміранне канцавінаў
РАМАН КАСТАМАРАЎ

Пальцы на руках, хутчэй за ўсё, будуць ампутаваць.

З'явіліся новыя падрабязнасці стану алімпійскага чэмпіёна ў фігурным катанні з РФ Рамана Кастамарава. Нягледзячы на станоўчую дынаміку апошніх дзён, у спартоўца пачалося адміранне канцавінаў.

Раман у прытомнасці, яшчэ не размаўляе, але ўжо ўсё ўсведамляе, кожны дзень да яго цяпер прыходзіць жонка - Аксана Домніна, яе пускаюць у рэанімацыю ў суправаджэнні лекара.

«Усё дастаткова стабільна. Але некаторы час таму ў Кастамарава пачалося адміранне канцавінаў. Пальцы на руках, хутчэй за ўсё, будуць ампутаваць, ногі імкнуцца захаваць, але шанц невысокі.

У гэты момант арганізм фігурыста не гатовы да хірургічнага ўмяшання, таму дактары старанна сочаць за аналізамі і чакаюць прыдатнага моманту. У будучыні Раман, хутчэй за ўсё, адправіцца на лячэнне і рэабілітацыю ў Нямеччыну, цяпер ідуць перамовы з клінікамі за мяжой», - паведамляе StarHit са спасылкай на крыніцу ў шпіталі.

10 студзеня 2023 года Кастамараў шпіталізаваны з лёгачнай пнеўманіяй. Ён цягам двух тыдняў быў падлучаны да апарата ЭКМА і ШВЛ. Яго стан ацэньваўся як вельмі цяжкі. Нядаўна фігурыст быў адключаны ад ЭКМА і пачаў паступова прыходзіць у сябе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках