18 красавiка 2024, Чацвер, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассакрэчанае беларускае падраздзяленне, якое атрымала дывізіён «Іскандэраў»

8
Рассакрэчанае беларускае падраздзяленне, якое атрымала дывізіён «Іскандэраў»

Мінабароны Беларусі спрабавала схаваць інфармацыю, замазаўшы шаўроны вайскоўцаў на фота.

Беларусь магла атрымаць адзін дывізіён аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр».

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на маніторынгавыя групы.

Мінабароны Беларусі паведаміла, што беларускія вайскоўцы прыступілі да поўнай самастойнай эксплуатацыі «Іскандэр». Так, ваякі прайшлі навучанне ў Расеі і ажыццявілі практычную падрыхтоўку на палігонах Узброеных сіл Беларусі. Разлікі ўкамплектаваныя выключна афіцэрамі, прапаршчыкамі і вайскоўцамі, якія праходзяць службу па кантракце.

Паведамляецца, што ў склад комплексу ўваходзіць самаходная пускавая ўстаноўка, транспартна-зараджальная машына, камандна-штабная машына, машына рэгламенту і тэхнічнага абслугоўвання, пункт падрыхтоўкі інфармацыі і машына жыццезабеспячэння.

«Мяркуючы з апублікаваных фота/відэа, УС РБ маглі атрымаць адзін дывізіён «Іскандэраў», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што ў дывізіён уваходзяць чатыры пускавыя ўстаноўкі на восем балістычных ракет.

Са слоў начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сіл Беларусі, у краіне «знаходзіцца дастатковы запас ракет да комплексу, які дазволіць выканаць усякую задачу на далёкасці да 500 км». Гэта значыць, што беларускія вайскоўцы атрымалі мадыфікацыю «Іскандэр-М» (мае радыус паразы да 500 км), і якая знаходзіцца на ўзбраенні Узброеных сілаў РФ, а не, напрыклад, «Іскандэр-Э» (экспартны варыянт з далёкасцю паражэння да 280 км)).

Адзначаецца, што на апублікаваных відэа Мінабароны Беларусі замазаныя нарукаўныя знакі вайскоўцаў, якія эксплуатуюць «Іскандэры». Беларускія расследавальнікі паказваюць, што, хутчэй за ўсё, комплекс паступіў на ўзбраенне 465-й ракетнай брыгады (в/ч 61732, Асіповіцкі раён), на ўзбраенні якой знаходзяцца 3 дывізіёны савецкіх ТРК «Точка-У».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках