18 красавiка 2024, Чацвер, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Федэрацыя хакея Украіны: Спорт у Беларусі - гэта прапаганда

5
Федэрацыя хакея Украіны: Спорт у Беларусі - гэта прапаганда

Арганізацыя пракаментавала магчымае вяртанне расейцаў і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.

Федэрацыя хакея Украіны пракаментавала магчымае вяртанне расейцаў і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Федэрацыя хакея Украіны з вялікім неразуменнем успрымае інфармацыю аб тым, што на паседжанні выканаўчай рады Міжнароднага алімпійскага камітэта прайшла спроба перагляду рэкамендацый па адхіленні расейцаў і беларусаў як удзельнікаў Алімпійскіх гульняў.

Насцярожвае ўжо нават сам факт наяўнасці дыскусій аб зацвярджэнні пераліку ўмоў, пры якіх прадстаўнікі краін, якія ўжо амаль год вядуць варварскую вайну на тэрыторыі Украіны, могуць быць дапушчаныя да Гульняў у нейтральным статусе.

Спорт у Расеі і Беларусі з часоў СССР быў і застаецца дагэтуль элементам агрэсіўнай дзяржаўнай прапаганды. Усе вядучыя атлеты адкрыта ці ўтоена агітуюць за праўладныя палітычныя сілы і лідараў краін Пуціна і Лукашэнку.

Падчас унутраных усерасейскіх спаборніцтваў у хакеі, футболе, дзюдо, фігурным катанні, іншых тыпах спорту вялася адкрытая падтрымка ўзброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны. Лукашэнка падчас аднаго з выставачных хакейных матчаў ажыццявіў цынічны перформанс з правозам па лёдзе на інвалідным вазку асобы, якая ваявала супраць Украіны і страціла на вайне нагу.

Папярэдняя практыка ўдзелу каманды Расейскай Федэрацыі на Алімпійскіх гульнях дэманстравала, што нейтральны статус ніяк не бянтэжыў ні саміх атлетаў, ні прапагандыстаў з так званых расейскіх СМІ, ні, тым больш, кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі, якое ладзіла гучнае ўшаноўванне чэмпіёнаў, не шкадуючы для іх матэрыяльных выгод і ўзнагарод. А самі спартоўцы дзякавалі вернасцю ў выглядзе адкрытай падтрымкі вайны ва Украіне.

Аднак самы вялікі цынізм сітуацыі з магчымым допускам расейцаў да Алімпійскіх гульняў палягае ў іншым. У сваёй заяве Міжнародны алімпійскі камітэт адзначае, што «трэба паважаць правы ўсіх атлетаў не быць дыскрымінаванымі». А не ці дыскрымінаваныя ў такім выпадку ўкраінскія спартоўцы, якія праз вайну не могуць рыхтавацца і спаборнічаць, якія страцілі свае дамы, родных і блізкіх людзей?

Федэрацыя хакея Украіны перакананая, што пакуль украінскі спорт і астатняе грамадства захлынаецца ад крыві, слёз і жаху, пакуль штодня ад расейскай зброі і з маўклівай згоды расейскіх і беларускіх атлетаў гіне па некалькі сотняў нашых суайчыннікаў, расейскаму і беларускаму спорту не месца ні ў алімпійскай сям’і, ні ў цывілізаваным грамадстве наогул», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках