29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіркін зрабіў заяву аб паўстанні расейскіх вайскоўцаў супраць Пуціна

9
Гіркін зрабіў заяву аб паўстанні расейскіх вайскоўцаў супраць Пуціна
ІГАР ГІРКІН-СТРАЛКОЎ

Адной з прычын з'яўляецца фігура міністра абароны РФ Шайгу.

Былы палявы камандзір «ДНР» і экс-афіцэр расейскіх спецслужбаў Ігар Стралкоў-Гіркін распавёў, чаму расейскія ўлады не пускаюць яго на фронт.

У адным з апошніх анлайн-эфіраў ён заявіў, што Крэмль баіцца, што Гіркін падніме паўстанне расейскіх вайскоўцаў на перадавой супраць Пуціна.

Дадатковай прычынай з'яўляецца непрыязнасць Гіркіна да міністра абароны РФ Шайгу, якога той увесь час крытыкуе цягам усіх 11 месяцаў вайны.

«Палкоўніка Гіркіна - не, нельга. А то раптам ён паўстанне падніме супраць Уладзіміра Уладзіміравіча (Пуціна). Гэта ж небяспека якая вялізная. Што вы, нельга! Ды да таго ж ён не любіць Сяргея Кужугетавіча. Святога чалавека, які так добра падрыхтаваў наша войска, што мы вось так і ваюем дванаццаты месяц», - заявіў ён.

У сваю чаргу, аўтары Telegram-канала «Сеятель ветра» адзначаюць, што расейскія ўлады скарысталіся Гіркіным у 2014 годзе, калі трэба было распаліць агонь вайны на Данбасе, а пасля шэрагу жахлівых памылак (збіты «Боінг», адступленне са Славянска) яго «выкінулі на вуліцу».

«І цяпер ён, як «збіты лётчык», ды яшчэ і з кляймом ваеннага злачынца, больш нікому не патрэбны», - адзначана ў каментары да відэа.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках