26 красавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На дарогах Беларусі з'явіўся дзіўны знак

26
На дарогах Беларусі з'явіўся дзіўны знак

Як павінен паступаць кіроўца, убачыўшы гэтую выяву?

Чытач агенцтва "Минск-Новости" сфатаграфаваў дарожны знак, які прыцягнуў увагу. Гаворка ідзе пра таблічку з выявай паўмесяца.

- Як кіроўца павінен паступаць у гэтай сітуацыі, калі такі дарожны знак у ПДР не існуе?! Усе дарожныя знакі павінны адпавядаць СТБ 1140-2013 і быць узгодненыя з ДАІ, - адзначыў у паведамленні аўтааматар.

Адказ на зварот далі ў ДАІ ГУУС Менгарвыканкама. Там нагадалі, што ў 2022 годзе Указам №145 "Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху" ўнесеныя змяненні ў Правілы дарожнага руху.

Разам з новымі тэрмінамі і паняццямі ў ПДР з'явіліся новыя знакі і знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі), патрабаваннямі якіх павінны кіравацца ўдзельнікі дарожнага руху. Так, таблічка 7.5.9 "Цёмны час дня" (паўмесяц з зоркамі) рэгламентуе дзеянне дарожнага знака па часе дня.

Гэта значыць, у паказаным на фота выпадку абмежаванне хуткасці дзейнічае толькі ў цёмны час дня. А паводле ПДР, гэта прамежак часу, які пачынаецца пасля заходу сонца і заканчваецца з яго ўзыходам. Апроч абмежавання максімальнай хуткасці, таблічка 7.5.9 можа ўсталёўвацца і з іншымі дарожнымі знакамі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках