29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы УСУ ліквідавалі кіраўніка Федэрацыі каратэ Расеі

20
Байцы УСУ ліквідавалі кіраўніка Федэрацыі каратэ Расеі
Сяргей Увіцкі

Акупант «прапусціў удар» на Данбасе.

Генеральны сакратар Федэрацыі каратэ кіакушын Расеі (ФКР) Сяргей Увіцкі быў зліквідаваны Узброенымі сіламі Украіны. Акупанту, які ваяваў на Данбасе, быў 41 год.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ФКР. Сцвярджаецца, што Увіцкі загінуў «пры выкананні баявой задачы». Ён быў чэмпіёнам Еўропы 2010 года, сярэбраным прызёрам чэмпіянату Японіі і абсалютнага чэмпіянату Еўропы.

На тэрыторыі Украіны акупант знаходзіўся ў так званым добраахвотніцкім атрадзе Расейскі саюз баявых мастацтваў (РСБМ) «Саюз», які быў створаны ў снежні мінулага года. У яго ўвайшлі многія расейскія прадстаўнікі баявых мастацтваў, што яшчэ раз даводзіць аб немагчымасці ўдзелу атлетаў з краіны-тэрарысткі на Алімпіядзе-2024.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках