24 красавiка 2024, Серада, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ разбілі танкавую групоўку РФ на подступах да Вуглядара

9
УСУ разбілі танкавую групоўку РФ на подступах да Вуглядара

Знішчаны бранятанкавы ўзвод расейцаў.

Расейскае войска сёння распачало новы танкавы штурм Вуглядара, аднак было знішчанае на падыходах да горада. Падраздзяленням УВСУ атрымалася знішчыць цэлы бранятанкавы ўзвод расейцаў.

Пра гэта паведамляе OSINT-даследчык і афіцэр УСУ, які піша ў сеціве пад псеўданімам Tatarigami_UA.

На сваёй старонцы ў Twitter ён паведаміў, што расейскія акупанты актывізаваліся сёння з раніцы, аднак панеслі сур'ёзныя страты.

«Абнаўленне на 1 лютага - 10:00: супраціўнік распачаў яшчэ адзін танкавы штурм, панёс страты і адступіў. Супраціўнік страціў прыкладна адзін бранятанкавы ўзвод», - падкрэсліў ён.

Са слоў украінскага афіцэра, расейцы працягваюць атакі, аднак мяняюць тактыку і спрабуюць атакаваць значна меншымі атрадамі, чым у першыя дні, але з тымі ж вынікамі, што і раней: заняць горад не атрымліваецца, УС РФ даводзіцца адыходзіць са стратамі.

Аднак нягледзячы на гэта, супраціўнік працягвае нарошчваць рэзервы ў непасрэднай блізкасці ад Вуглядара, фармуючы новыя ўдарныя групы для замены/ўзмацнення войскаў на перадавой.

«Я думаю, што супраціўнік можа аднавіць буйнейшыя напады, калі варункі надвор'я дазволяць беспілотнікам мець лепшую бачнасць», - падкрэсліў афіцэр.

Як паведамляў сайт Charter97.org, украінскія вайскоўцы за апошнія дні разбілі асноўныя сілы войскаў РФ пад Вуглядарам. Разгромленыя найбольш дасведчаныя фармаванні акупантаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках