25 красавiка 2024, Чацвер, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты хочуць забраць жыллё ў сям'і Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

8
Лукашысты хочуць забраць жыллё ў сям'і Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага
АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ

Арышт таксама накладзены на кватэру праваабаронцы Валянціна Стэфановіча.

Праўладная беларуская газета паведаміла, што найбліжэйшым часам у Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і ягонай жонкі суд можа канфіскаваць кватэры.

«Найбліжэйшым часам Бяляцкі можа пазбавіцца практычна ўсяго, нажытага непасільнай працай у Беларусі», — заявілі ў выданні.

Там сцвярджаюць са спасылкай на словы дзяржаўнага абвінаваўцы, што гаворка ідзе аб кватэрах-офісах «Вясны» (у Менску па праспекце Незалежнасці 78А і вуліцы Мяржынскага, 8-26), якія знаходзяцца пад арыштам, а таксама кватэры, якая аформленая на жонку Бяляцкага.

Акрамя таго, пад арыштам знаходзяцца нежылое памяшканне на вуліцы Чырвоная, якую называлі «Тэрыторыя правоў» і кватэра, якая належыць жонцы праваабаронцы Валянціна Стэфановіча.

Раней сайт Charter97.org пісаў аб падрабязнасцях суда  над нобэлеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім і праваабаронцамі «Вясны».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках