16 красавiка 2024, aўторак, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ і ГБР прыйшлі з ператрусам да Авакова

17
СБУ і ГБР прыйшлі з ператрусам да Авакова
АРСЕН АВАКАЎ
ФОТА: REUTERS

Справа звязаная з катастрофай гелікаптэра з кіраўніцтвам МУС Украіны ў Броварах.

Служба бяспекі Украіны і Дзяржаўнае бюро расследаванняў правялі ператрусы ў экс-кіраўніка МУС Украіны Арсена Авакава.

Пра гэта Авакаў паведаміў у каментары УП.

Са слоў Авакава, справа тычыцца закупкі французскіх гелікаптэраў Airbus.

«Скончылі ператрус наконт аварыі гелікаптэра. Глядзелі кантракты Airbus 6 гадовай даўніны. Натуральна нічога. Кантракты ж зацвярджаліся ўрадам і парламентам. Згодна з загадам, хоць і бессэнсоўна. Фармальна адпрацавалі версію», - паведаміў экс-кіраўнік МУС Украіны.

Нагадаем, 29 траўня 2018 года ў Парыжы паміж урадамі Украіны і Францыі было падпісанае пагадненне агульным коштам 552 млн. еўра аб афіцыйнай падтрымцы ў стварэнні адзінай сістэмы авіяцыйнай бяспекі і грамадзянскай абароны. Паводле ўмоў пагаднення, французскі бок за два этапы павінен быў паставіць ва Украіну спачатку 37 гелікаптэраў кампаніі Airbus, а затым яшчэ 18 гелікаптэраў. З іх, 21 гелікаптэр - мадэлі Н225 - гелікаптэры, якія маюць грузападымальнасць больш за 10 тон.

Цэнтр транспартных стратэгій адзначаў, што з 55 французскіх гелікаптэраў, прызначаных для закупкі для ўкраінскага міністэрства ўнутраных спраў, 21 гелікаптэр ужо быў у карыстанні.

Раніцай 18 студзеня 2023 г. у Броварах Кіеўскай вобласці ўпаў гелікаптэр ДСНС. У выніку катастрофы загінула вышэйшае кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў: кіраўнік МУС Дзяніс Манастырскі, яго першы намеснік Яўген Енін і дзяржаўны сакратар МУС Юрый Лубковіч. Усяго 14 ахвяр, сярод якіх 1 дзіця. Гелікаптэр, які ўпаў, быў перададзены Украіне Францыяй у жніўні 2020 года.

СБУ разглядае некалькі асноўных версій трагедыі: парушэнне правіл палёту (памылка пілота); тэхнічная няспраўнасць гелікаптэра; дыверсія.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках