28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ліквідавалі расейскага «баявога манаха» Ваніфатыя

17
Ва Украіне ліквідавалі расейскага «баявога манаха» Ваніфатыя

Акупант у рызе загавеў душой пад Валнавахай.

Ва Украіне ліквідавалі чарговага баявога папа РПЦ - іераманаха Ваніфатыя. Сваю смерць захопнік у рызе знайшоў у адным з населеных пунктаў пад Валнавахай.

Як паведаміў OSINT-экспэрт Іраклі Камахідзэ, ліквідацыю папа пацвярджаюць яго расейскія крыніцы. Ваніфатыя «задвухсоцілі» у пасёлку Мікольскае Валнаваскага раёна Данецкай вобласці.

Інфармацыі аб загінулым Ваніфатыі ў сетцы вельмі мала, але дапамагла папоўская дачка - Таццяна Нагорная ў дзявоцтве Гардзіенка. Пасля аналізу старонак жанчыны ўдалося ўстанавіць, што імя папа ў свеце - Мікалай Гардзіенка. Узрост - 63 гады. Пражываў у Алтайскім краі. Поп любіў фатаграфавацца і публікаваць гэтыя фатаграфіі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках