29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Разбітых «вагнераўцаў» выводзяць з-пад Бахмута

ISW: Разбітых «вагнераўцаў» выводзяць з-пад Бахмута

Ратацыя ці выгнанне?

Расейскія звычайныя сілы замяняюць знясіленыя сілы ПВК «Вагнера», перадыслакуючы іх з Бахмута на лінію фронту на поўдні Украіны. Найміты ПВК нясуць вялізныя страты.

Пра гэта паведамілі ў Інстытуце вывучэння вайны (ISW).

Так, расейскія войскі праводзяць нявызначаныя ратацыі сіл з Херсонскай вобласці. Украінскія афіцыйныя асобы ўпершыню паведамілі аб прыбыцці войскаў «Вагнера» на ўсходні (левы) бераг Херсонскай вобласці 15 студзеня.

Экспэрты кажуць, што, магчыма, акупанты ратыруюць стомленыя ад баёў сілы «Вагнера» на карысць звычайных расейскіх падраздзяленняў, якія, магчыма, адпачывалі і пераабсталёўваліся пасля сыходу расейцаў на левы бераг Херсонскай вобласці ў лістападзе.

«Мінабароны Расеі можа спрабаваць цалкам выцесніць войскі «Вагнера» паблізу Бахмута і стварыць традыцыйную расейскую вайсковую камандную структуру як адзінага пераможцу вакол Бахмута, мяркуючы, што расейскія войскі ў рэшце возьмуць горад», - заявілі ў ISW.

Пры гэтым міністэрства абароны Расеі і Яўген Прыгожын выставілі супрацьлеглыя заявы наконт нядаўніх «дасягненняў» Расеі вакол Салядара і Бахмута. З іх слоў, захопнікі захапілі Жыватворнае на захад ад Салядара 31 студзеня пасля таго, як Прыгожын заявіў, што войскі «Вагнера» захапілі гэты пасёлак 28 студзеня.

«Верагодна, Прыгожын празмеру кампенсуе паніжаныя баявыя магчымасці і залежнасць ад звычайных сіл «Вагнера», заяўляючы аб тэрытарыяльных здабытках да таго, як мінабароны зможа рэальна прэтэндаваць на іх для расейскіх звычайных сіл», – падкрэслілі экспэрты.

Да таго ж мінабароны РФ, магчыма, імкнецца падарваць уплыў ПВК «Вагнера» ва Украіне, нягледзячы на тое, што міністэрства ўскладаецца на сілы гэтых злачынцаў для падтрымкі расейскіх намаганняў вакол Бахмута з ліпеня і нясе жудасныя страты за мінімальныя тэрытарыяльныя дасягненні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках