29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуда параіў Зяленскаму прыняць капітуляцыю РФ у Пераяславе

97
Дуда параіў Зяленскаму прыняць капітуляцыю РФ у Пераяславе

Расейцы прыйдуць туды на каленях.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда параіў украінскаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму прыняць капітуляцыю Расеі ў Пераяславе.

Аб гэтым піша выданне WPROST.

31 студзеня польскі прэзідэнт са сваёй жонкай прыбылі ў Латвію. У Рызе ён сустрэўся з палякамі, якія пражываюць у краіне, і расказаў ім пра нядаўнюю размову з прэзідэнтам Украіны. Ён зазначыў, што ўсе хацелі б мець магчымасць жыць з Расеяй у міры і свабодна развівацца, аднак гэта немагчыма, бо яна нападае, рабуе, забівае і спрабуе адабраць свабоду.

«Я кажу: Уладзімір, гледзячы на нашу гісторыю, як разышліся калісьці гэтыя шляхі, я малю вас - калі вы пераможаце Расею, калі расейцы прыйдуць сюды на каленях падпісваць мір, тады вядзіце іх у Пераяслаў, няхай яны падпішуць з вамі мір там, хай перакрэсляць усе тыя гады савецкага і расейскага ўплыву і гэты палон з часоў царызму да нядаўняга часу, ад якога вы зараз зноў абараняецеся», - успомніў Дуда.

У студзені 1654 гетман Багдан Хмяльніцкі склікаў у Пераяславе агульную вайсковую раду, па выніках якой гетман і казацкі старшына пакляліся ў тым, што «неадступна быць ім з зямлёй і гарадамі пад вялікай рукой» маскоўскага цара. Ім абяцалі, што будуць ахоўваць усе правы Гетманшчыны.

Шматлікія прадстаўнікі казацкага старшыны, шэраг казацкіх палкоў і гарадоў, а таксама ўкраінскае духавенства адмовіліся прымаць прысягу.

У сакавіку 1654 года ў Пераяславе быў укладзены вайсковы палітычны звяз Гетманшчыны і Маскоўскага царства.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках