25 красавiка 2024, Чацвер, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўкцыёне прадаюць краявіды Менска 1942 года, намаляваныя нямецкім мастаком

10
На аўкцыёне прадаюць краявіды Менска 1942 года, намаляваныя нямецкім мастаком

Каштоўнасць гэтых працаў не столькі мастацкая, колькі гістарычная.

На анлайн-аўкцыёне прадаюць пяць карцінаў нямецкага жывапісца Эдуарда Вінклера, гэта зімовыя пейзажы Менска 1942 года, піша «Камсамолка» са спасылкай на дзяржаўную тэлевізію. Каштоўнасць гэтых працаў не столькі мастацкая, колькі гістарычная.

Мастак Вінклер апынуўся на Усходнім фронце падчас Другой сусветнай вайны. На пяці працах вядомыя месцы – Верхні горад са Свята-Духавым саборам і касцёлам Дзевы Марыі, а таксама цяпер ужо не існая галоўная мячэць. Сярод лотаў таксама беларускі вясковы пейзаж. Цікава, што з ягоных карцінаў не скажаш, што напісаныя яны падчас вайны – гэта зімовыя пейзажы, хоць да 1942 года Менск ужо значна разбураны.

Цікава, што Вінклер нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу, але скончыў прэстыжную Мюнхенскую акадэмію прыгожых мастацтваў. З 43-га да 45-га года мінулага стагоддзя ён быў удзельнікам антыфашысцкага падполля ў Нямеччыне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках