23 красавiка 2024, aўторак, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомаму беларускаму мастаку Рыгору Сітніцу – 65

Вядомаму беларускаму мастаку Рыгору Сітніцу – 65
Рыгор Сітніца

Творца адзначыў дзень нараджэння паэтычна-музычнай імпрэзай.

Вядомаму беларускаму мастаку Рыгору Сітніцу – 65! Гэтую дату паэт, жывапісец адзначыў паэтычна-музычнай імпрэзай «Калядны дывертысмент» у менскім касцёле Святога Роха, што на Залатой Горцы? піша сайт racyja.com.

Пра падзею распавядае сам творца:

– Гэта мой чарговы – адзін са шматлікіх калядных канцэртаў, паэтычна-музычная кампазіцыя «Калядны дывертысмент». Яна была падрыхтаваная летась да Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Мы яе адыгралі ў Чырвоным касцёле, на вялікі жаль, сёлета мы туды патрапіць не можам, але вось, касцёл Найсвяцейшай Троіцы – касцёл Святога Роха нас прывеціў. У межах каляднага фестывалю тут штодня адбываюцца музычныя імпрэзы.

Рыгор Сітніца чытаў уласныя вершы каляднай і навагодняй тэматыкі, паэтычныя казкі. Паміж імі гучалі музычныя кампазіцыі ў выкананні цымбалістак Стэфаніі Коктыш, Паліны Ласюк і арганісткі Ларысы Царовай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках