19 красавiка 2024, Пятніца, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіён Беларусі ў футболе згуляў дамоўны матч?

7
Чэмпіён Беларусі ў футболе згуляў дамоўны матч?

СК распачаў крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўніка «Шахцёра».

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу на прадстаўніка салігорскага футбольнага клуба «Шахцёр». Прычына – нібыта спроба паўплываць на вынік матчу чэмпіянату Беларусі ў футболе.

Факт «супрацьпраўнага ўплыву» на вынік матчу выявіў ГУБАЗіК. Цяпер у дачыненні да прадстаўніка футбольнага клуба «Шахцёр» распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 253 КК (Замах на подкуп удзельнікаў спартовых спаборніцтваў). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула – да 3 гадоў пазбаўлення волі. У цяперашні момант СК прадаўжае правядзенне следчых дзеянняў.

Раней Charter97.org паведамляў, што 30 студзеня ў офісе футбольнага клуба «Шахцёр» у Салігорску праходзілі праверкі з удзелам узброеных сілавікоў.

Кантактныя тэлефоны клуба «Шахцёр», бухгалтэрыі і аддзела маркетынгу на гэты момант не адказваюць. Таксама журналісты не змаглі датэлефанавацца да прэс-сакратара ФК Віктара Валадзько.

Нагадаем, 22 студзеня ў Менску затрымалі былога спартовага дырэктара салігорскага футбольнага клуба «Шахцёр» Уладзіміра Нідэргауса. Яго падазраюць у махлярстве. У той самы дзень імя Нідэргауса знікла з сайта каманды.

У мінулым сезоне салігорскі клуб стаў чэмпіёнам Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках