19 красавiка 2024, Пятніца, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча можа выставіць ультыматум МАК, калі на Алімпіяду дапусцяць беларускіх спартоўцаў

17
Польшча можа выставіць ультыматум МАК, калі на Алімпіяду дапусцяць беларускіх спартоўцаў

Варшаву можа падтрымаць і Вялікая Брытанія.

Польшча і іншыя краіны могуць выставіць ультыматум Міжнароднаму алімпійскаму камітэту (МАК) у выпадку прыняцця пастановы аб допуску спартоўцаў з Расеі і Беларусі на Алімпіяду-2024 у Парыжы.

Аб гэтым заявіў міністр спорту Польшчы Каміль Бартнічук у эфіры «Польскага радыё».

«Мы робім шэраг захадаў на міжнароднай арэне, гаворка ідзе тут пра міністраў спорту 40 краін, якія падпісвалі звароты, каб стварыць пэўны ціск на кіраўніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэта. Аб дэталях я паінфармую вас, калі ўжо будзе пра што інфармаваць. Бо сітуацыя патрабуе сёння менш казаць. Асноўны груз у гэтым пытанні ляжыць на Польшчы і Вялікай Брытаніі.

Такі сцэнар (ультыматум – заўв.) цалкам рэальны, аднак я б не хацеў, каб Польшча была адзінай краінай, якая будзе ставіць такі ўльтыматум. Тут павінна быць стварэнне эфектыўнай кааліцыі краін, без якіх арганізацыя Гульняў была б немагчымая», - заявіў Каміль Бартнічук.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках