18 красавiка 2024, Чацвер, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеную ў хляве карціну Ван Дэйка прадалі за $3 млн.

4
Знойдзеную ў хляве карціну Ван Дэйка прадалі за $3 млн.
Ван Дейк

Карціну знайшлі ў 2002 годзе ў хляве пад Нью-Ёркам.

Эцюд галандскага мастака Антоніса Ван Дэйка (1599–1641) для карціны «Святы Геранім з анёлам», знойдзены ў хляве пад пластом птушынага памёту, прадалі на аўкцыёне за $3,1 млн, паведамляе CNN.

Як піша Artnet, карціна была знойдзеная ў 2002 годзе на ферме пад Нью-Ёркам, палатно ляжала ў хляве пад пластом птушынага памёту. Пазней эцюд за $600 набыў калекцыянер Альберт Робертс. Ён пастанавіў, што праца адносіцца да Залатога веку галандскага жывапісу (XVII стагоддзе) і аддаў карціну на экспертызу.

У 2019 годзе мастацтвазнаўца Сьюзан Барнс паведаміла, што знойдзены на ферме эцюд – гэта «дзіўна добра захаваная» праца Ван Дэйка. Паводле ейных словаў, алейны накід да карціны «Святы Геранім з анёлам», якая цяпер захоўваецца ў музеі Ратэрдама, мастак напісаў у пачатку сваёй кар'еры. Гэта адзін з двух буйных эцюдаў, якія Ван Дэйк пісаў з жывых мадэляў.

Калекцыянер, які набыў карціну, памёр у 2021 годзе. Палатно выставілі на гандаль аўкцыёну Sotheby's. У выніку яго прадалі за $3,1 млн. У аўкцыённым доме заявілі, што частку выручкі накіруюць у Фонд Альберта Б. Робертса, які падтрымлівае мастакоў, і іншым дабрачынным арганізацыям.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках