20 красавiка 2024, Субота, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для спартоўцаў з Беларусі прыдумалі схему адбору на Алімпіяду

14
Для спартоўцаў з Беларусі прыдумалі схему адбору на Алімпіяду

Спартоўцы не павінны падтрымліваць вайну.

Для беларускіх і расейскіх спартоўцаў увядуць спецыяльную сістэму адбору на летнія Алімпійскія гульні 2024 года ў Парыжы. Пра гэта выданню The Indian Express паведаміў выканаўца абавязкаў прэзідэнта Алімпійскай рады Азіі Рандхір Сінгх.

Каб адабрацца на Гульні, беларусы і расейцы змогуць удзельнічаць у Азіяцкіх гульнях, якія пройдуць у кітайскім Ханчжоў з 23 верасня да 8 кастрычніка.

Пры гэтым, паводле словаў Сінгху, кваліфікацыйная схема павінна дазволіць ім «змагацца за алімпійскія месцы, удзельнічаючы ў азіяцкіх турнірах, і пры гэтым не "з'ядаючы" квоты, прызначаныя для спартоўцаў Азіі».

Гэтыя ўмовы распрацоўваюць разам з Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) і міжнароднымі спартовымі федэрацыямі.

Нядаўна выканкам МАК заклікаў Федэрацыі разгледзець допуск беларусаў і расейцаў да спаборніцтваў у нейтральным статусе, пры ўмове, што яны не будуць актыўна падтрымліваць вайну Расеі супраць Украіны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках