29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джокавіч дзясятым разам перамог на турніры Australian Open

4
Джокавіч дзясятым разам перамог на турніры Australian Open

У фінале сербскі тэнісіст падолеў спаборніка з Грэцыі Стэфанаса Цыцыпаса.

Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч атрымаў перамогу ў фінале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі - Australian Open. У нядзелю, 29 студзеня, ён узяў верх над спаборнікам з Грэцыі - Стэфанасам Цыцыпасам. Гэта ўжо дзясяты чэмпіёнскі тытул Джокавіча на турніры, які забяспечыў яму і званне першай ракеткі свету.

У стартавым сэце Джокавіч упэўнена вёў і скончыў яго з лікам 6:3 на сваю карысць. Пры гэтым Цыцыпас выканаў шэсць падач навылёт, але не зарабіў ніводнага брэйк-пойнта. У сваю чаргу сербскі тэнісіст прадэманстраваў два эйсы і рэалізаваў адзін брэйк-пойнт з трох.

Другі сэт скончыўся на тайбрэйку з лікам 7:6 (7:4) таксама на карысць Новака Джокавіча. Перад гэтым пры ліку 5:4 на карысць грэцкага тэнісіста яго спаборнік здолеў адыграць сетбол. Трэці сэт таксама скончыўся на тайбрэйку на карысць Джокавіча з лікам 7:6.

Да фіналу Australian Open Джокавіч вёў у асабістых сустрэчах з Цыцыпасам з лікам 10:2. Летась Джокавіч не змог выступіць на турніры «Вялікага шлема» ў Аўстраліі. У студзені 2022 года федэральны суд у Аўстраліі пастанавіў, што праз адсутнасць прышчэпак ад каранавіруса SARS-CoV-2 спартовец не зможа ўзяць удзел у Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў тэнісе і павінен выехаць з краіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках