24 красавiка 2024, Серада, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйны тэракт у Іерусаліме: У сінагозе загінулі сем чалавек

Буйны тэракт у Іерусаліме: У сінагозе загінулі сем чалавек
ФОТА: OLIVIER FITOUSSI/FLASH90

Нападніка застрэліла паліцыя.

Сем чалавек загінулі і яшчэ дзесяць атрымалі раненні ў выніку тэракту ў раёне Нэвэ-Яакаў ва ўсходняй частцы Іерусаліма, паведамляе The Jerusalem Post. Тэрарыст, паводле звестак газеты, быў забіты супрацоўнікамі сілаў бяспекі.

Паводле звестак The Times of Israel, тэрарыст адкрыў агонь па людзях. Як паведаміў тэлеканалу Kan генеральны дырэктар службы хуткай дапамогі Ізраіля «Маген Давід Адам» (MDA) Элі Бін, раненні атрымалі 12 чалавек, большасць з іх знаходзяцца ў крытычным стане. Kan таксама ўдакладняе, што тэрарыст зайшоў у сінагогу і пачаў страляць у людзей, якія маліліся. На месцы здарэння былі знойдзеныя пісталет, з якога, верагодна, вялася стральба, і кінутая машына.

Камісар паліцыі Якаў Шабтай выехаў на месца здарэння. Ён паведаміў Kan, што, магчыма, у раёне ёсць і іншыя тэрарысты, ідзе праверка. Прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху пастаўлены ў вядомасць аб здарэнні.

ФОТА: OLIVIER FITOUSSI/FLASH90
ФОТА: OLIVIER FITOUSSI/FLASH90
ФОТА: OLIVIER FITOUSSI/FLASH90
ФОТА: OLIVIER FITOUSSI/FLASH90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках