29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах 102-гадовая жанчына выпала з акна пятага паверха

15
У Баранавічах 102-гадовая жанчына выпала з акна пятага паверха

Пенсіянерка памерла.

Раніцай 27 студзеня ў Баранавічах з акна пятага паверха выпала паджылая жанчына. Пенсіянерка памерла ад атрыманых пры падзенні траўм, паведамляе выданне «Наш край».

Жанчыну, якая ляжала на зямлі пад вокнамі дома, знайшлі мінакі. Як паведаміў адзін з іх, у кватэры пенсіянеркі суседзі бачылі крэсла, якое стаяла каля самага акна.

Апошнія некалькі год жанчына жыла адна. Раней яе забірала да сябе дачка, але пасля яе смерці пенсіянерка зноў вярнулася ў сваю кватэру.

- Некалькі разоў на тыдзень прыязджалі ўнукі, якія прывозілі прадукты, лекі, прыбіралі ў кватэры. Так што бабуля не была кінутай, пра яе клапаціліся, - распавялі суседзі. - Складана сказаць, што магло адбыцца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках