28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску жанчына праламала сцяну ў заакраме

9
У Менску жанчына праламала сцяну ў заакраме
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Прапаў корм для жывёл і грошы.

Міліцыя затрымала 30-гадовую мянчанку, якая ўночы абакрала заакраму. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Праходзячы ўночы паўз гандлёвы цэнтр, жанчына праламала нажом гіпсакардонную сцяну крамы на першым паверсе. Затым рукамі і нагамі яна пашырыла праём, праз які забралася ў павільён. Яна забрала два пачкі корму для жывёл коштам больш за 1 500 рублёў, і 1 500 рублёў — грошай з касы.

Пасля гэтага жанчына спакойна сышла. Крама не была абсталявана сігналізацыяй.

Яе асобу ўстанавілі і затрымалі ўжо на наступны дзень. У дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу за крадзеж.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках