28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі – чарговы антырэкорд занятых у эканоміцы

1
У Беларусі – чарговы антырэкорд занятых у эканоміцы

Нават паводле афіцыйнай статыстыкі.

У Беларусі зафіксавалі новы антырэкорд колькасці занятых у эканоміцы. У снежні іх налічвалася 4 млн 189,6 тыс. чалавек, паведамляе Белстат. Гэта на 3,3 тыс. менш, чым месяц таму.

За 2022 год Беларусь страціла 55 тысячаў працаўнікоў.

Зніжэнне колькасці занятых, хутчэй за ўсё, звязанае з выхадам вялікай колькасці беларусаў на пенсію, а таксама звальненнямі і скарачэннямі супрацоўнікаў. Свой унёсак можа таксама ўносіць міграцыя насельніцтва.

Тым часам у Беларусі паводле стану на 26 студзеня патрабуецца 99,8 тыс. працаўнікоў, вынікае са звестак агульнарэспубліканскага банка вакансій. Амаль палова прапановаў ад наймальнікаў – 48,1 тыс. – на заробак да 700 рублёў. Як правіла, працадаўцы ў аб'явах паказваюць сумы да выплаты падаткаў, гэта значыць на рукі атрымаецца менш.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках