29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суперкубак УЕФА 2023 перанеслі з Расеі ў Грэцыю

8
Суперкубак УЕФА 2023 перанеслі з Расеі ў Грэцыю

Матч пройдзе ў Афінах.

Выканаўчы камітэт Звязу еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) пастанавіў перанесці правядзенне Суперкубка УЕФА 2023 года з расейскай Казані ў грэцкія Афіны. Аб гэтым гаворыцца ў прэс-рэлізе ад 25 студзеня.

Гульня адбудзецца на стадыёне імя Георгіяса Караіскакіса ў сталіцы Грэцыі ў сераду, 16 жніўня, а 21.00 паводле цэнтральнаеўрапейскім часе (23.00 па Менску).

Суперкубак УЕФА адкрывае кожны еўрапейскі футбольны сезон. У гэтым матчы сустракаюцца пераможцы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы папярэдняга сезона.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках