29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ, у якім жыўцом згарэлі тры беларускі

24
Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ, у якім жыўцом згарэлі тры беларускі

Чацвёртую дзяўчыну ў момант аварыі выкінула з аўтамабіля.

У Магілёўскай вобласці тры дзяўчыны жыўцом згарэлі ў аўто, якое перакулілася ў кювет. Трагедыя адбылася ў канцы лістапада, але зараз СК агучыў падрабязнасці і выклаў у сеціва відэа з іх перадсмяротным званком.

Чатыры дзяўчыны ехалі на аўтамабілі Audi па аб'язной дарозе Чавусаў. На скрыжаванні кіроўца не дала рады кіраванню праз перавышэнне хуткасці. Машына паляцела ў кювет, рэзнулася ў дрэва і загарэлася.

На жаль, 25-летняя кіроўца і пасажыркі 19 і 24 гадоў загінулі на месцы. Чацвёртую дзяўчыну, 22 гадоў, якая знаходзілася на заднім сядзенні, выкінула з аўтамабіля. З траўмамі яе даставілі ў лякарню.

Следства высветліла, што напярэдадні гэтая кампанія выпівала ў 25-гадовай жыхаркі Чавус. Калі ім стала сумна дома, надумалі перамясціцца ў аўто, прыпаркаванае каля дома. Там дзяўчаты прасядзелі яшчэ паўтары гадзіны, працягваючы выпіваць. А калі спіртное скончылася, надумалі адправіцца на АЗС па дабаўку. Спачатку знайшлі знаёмага, які паабяцаў іх завезці. Але, не дачакаўшыся яго ўсяго пару хвілін, адправіліся на аўтамабілі самі.

Міліцыю на месца здарэння выклікала тая самая дзяўчына, што вылецела пры аварыі з аўтамабіля. Яна ж расказала праз тэлефон, што дзверы аўто заблакаваныя знутры, і ніхто не можа выбрацца з аўто ў агні.

Калі да месца ДТЗ прыбыў атрад МНС, аўтамабіль быў ужо ўвесь агорнуты полымем.

22-гадовая пасажырка, якая засталася ў жывых пасля страшнай аварыі, дагэтуль працягвае лячэнне.

Падчас следства высветлілася, што 25-гадовая кіроўца ўжо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР. У яе крыві было знойдзена 2,5 праміле алкаголю. А аўтатэхнічнае даследаванне высветліла, што машына ехала з хуткасцю амаль 120 км/г.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках