28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка следам за Азаранкай выйшла ў паўфінал Australian Open

17
Сабаленка следам за Азаранкай выйшла ў паўфінал Australian Open
ФОТА: GETTY IMAGES

За выхад у фінал беларуская тэнісістка згуляе са спартоўкай з Польшчы Магдай Лінет.

Следам за Вікторыяй Азаранкай у паўфінал Australian Open праткнулася і Арына Сабаленка. Сёння раніцай паводле беларускага часу тэнісістка падолела прадстаўніцу Харватыі Донну Векіч, паведамляе wtatennis.com.

Сабаленка (5-ы нумар рэйтынгу WTA) перамагла Векіч (64) у дзвюх партыях — 6:3, 6:2.

Адзначым, што пакуль усе матчы ў Мэльбурне Арына вызначае на сваю карысць менавіта ў двух сэтах. На папярэдніх стадыях турніру беларуска перамагла Тэрэзу Марцінцову (74) з Чэхіі — 6:1, 6:4, Шэлбі Роджэрс (51) з ЗША — 6:3, 6:1, Эліс Мэртэнс (32) з Бэльгіі — 6:2, 6:3 і Бэлінду Бэнчыч (10) са Швайцарыі - 7:5, 6:2.

Для Сабаленкі траплянне ў паўфінал - паўтарэнне найлепшага выніку ў кар'еры, калі браць турніры "Вялікага шалому". Яна двойчы была ў чацвёрцы наймацнейшых на US Open (2021, 2022) і гуляла ў ½ фіналу на «Уімблдоне» (2021). Але кожны раз саступала спаборніцам.

У Мэльбурне за выхад у фінал Арына паспрачаецца са спартоўкай з Польшчы Магдай Лінет (45). Азаранка (24) згуляе з Аленай Рыбакінай (25), якая прадстаўляе Казахстан.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках