26 красавiка 2024, Пятніца, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі аўтобус перавярнуўся ў Польшчы па дарозе ў Італію

10
Беларускі аўтобус перавярнуўся ў Польшчы па дарозе ў Італію

Частку пасажыраў даставілі ў лякарню.

У Польшчы на трасе dk19 ля населенага пункта Вандзіна трапіў у ДТЗ аўтобус з Беларусі. Пра гэта паведамляюць польскія СМІ, а таксама кіроўцы-дальнабойнікі ў адным з тэлеграм-каналаў.

Беларускі аўтобус Volvo, у якім было 37 чалавек, мінулай ноччу блізу 1.00 з'ехаў у кювет, праз што перавярнуўся на бок, паведамляе lublin.tvp.pl.

На розныя звесткі, траўмы атрымалі ад трох да 10 чалавек. Некаторых пасажыраў даставілі ў лякарні.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Кіроўцы Польшчы», аўтобус накіроўваўся з Беларусі ў Італію.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках