19 красавiка 2024, Пятніца, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вандалы разбілі шыбы ў адной з найбуйнейшых каталіцкіх святынь Беларусі

21
Вандалы разбілі шыбы ў адной з найбуйнейшых каталіцкіх святынь Беларусі

Размова ідзе пра касцёл 18-га стагоддзя.

У ноч з 19 на 20 студзеня невядомымі былі разбітыя шыбы ў вокнах будынка катэдры Успення Прасвятой Дзевы Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве — адной з найбольш важных каталіцкіх святынь у Беларусі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Былі пашкоджаныя вокны прэсвітэрыя, таксама разбітыя наскрозь шыбы капліцы Маці Божай Бялыніцкай і Святога Антонія Падуанскага, у тым ліку пашкоджаныя вокны памяшканняў, дзе праходзяць сустрэчы Легіёна Марыі і групы АА. Разбіты вокны сутарэнных памяшканняў пад капліцай Маці Божай Бялыніцкай.

Парафія звярнулася з заявай у РАУС Ленінскага раёна горада Магілёва для расследавання акта вандалізму і прыцягнення да адказнасці невядомых зламыснікаў, якія яго ўчынілі.

Адзначым, што касцёл Святога Станіслава ў Магілёве збудаваны ў XVIII стагоддзі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках