20 красавiка 2024, Субота, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Зямлі набліжаецца камета, якую апошнім разам бачылі неандэртальцы

7
Да Зямлі набліжаецца камета, якую апошнім разам бачылі неандэртальцы

Яе можна будзе ўбачыць няўзброеным вокам.

У пачатку 2023 года Зямлю наведае нядаўна адкрытая камета, якая можа быць дастаткова яркай, каб яе можна было ўбачыць няўзброеным вокам. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на space.com.

Камета C/2022 E3 (ZTF) зараз праходзіць праз унутраную частку Сонечнай сістэмы. Яна максімальна наблізіцца да Сонца 12 студзеня, а затым праляціць міма Зямлі, максімальна наблізіўшыся да нашай планеты 1-2 лютага.

Верагодна, камету можна будзе ўбачыць няўзброеным вокам. У бінокль ці тэлескоп камета будзе бачная на працягу некалькіх дзён. Са звестак NASA, у Паўночнай паўкулі камету можна будзе ўбачыць у ранішнім небе.

Са звестак Лабараторыі рэактыўнага руху NASA, камета мае перыяд абарачэння каля 50 000 гадоў. Гэта значыць, апошнімі людзьмі, якія маглі яе бачыць, былі жыхары Зямлі часоў ледніковага перыяду, неандэртальцы.

Камету C/2022 E3 (ZTF) ідэнтыфікавалі ў пачатку сакавіка 2022 года, калі яна была заўважаная шырокавугольнай агляднай камерай на Zwicky Transient Facility Паламарскай абсерваторыі ў Каліфорніі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках