25 красавiка 2024, Чацвер, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі футбаліст Мудрык перайшоў у «Чэлсі»

1
Украінскі футбаліст Мудрык перайшоў у «Чэлсі»

Самы дарагі трансфер у гісторыі ўкраінскага футбола.

22-гадовы паўабаронца данецкага «Шахцёра» Міхаіл Мудрык стаў гульцом лонданскага ФК «Чэлсі».

У гэтым сезоне Мудрык згуляў у складзе «Шахцёра» ў 18 матчах, забіўшы 10 мячоў і аддаўшы восем дзейсных перадач.

«Чэлсі», куды перайшоў украінскі футбаліст, займае дзясятае месца ў Англійскай прэм'ер-лізе.

Паводле інфармацыі журналіста Фабрыцыё Рамана, трансфер Мудрыка каштавацьме лонданскаму клубу 100 мільёнаў еўраў. Іншы спартовы журналіст Дэвід Арнштэйн заявіў, што «Чэлсі» гарантавана заплаціць 70 млн еўраў, а яшчэ 30 мільёнаў «Шахцёр» можа атрымаць у выглядзе бонусаў.

ФК «Шахцёр» ужо афіцыйна пацвердзіў інфармацыю Арншэйна.

Трансфер Мудрыка - самы дарагі ў гісторыі ўкраінскага футбола. Для параўнання, «Чэлсі» ў 2006 годзе аддаў 43,8 млн еўраў за Андрэя Шаўчэнку, а Аляксандр Зінчанка перайшоў з «Ман Сіці» ў «Арсенал» прыкладна за 35 млн еўраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках