19 красавiка 2024, Пятніца, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі аўтарынак упаў на «дно» 1990-х

7
Расейскі аўтарынак упаў на «дно» 1990-х

Снежаньскі продаж удвая меншы за леташнія вынікі.

Продажы новых аўтамабіляў у Расеі ў 2022 годзе пасля сыходу сусветных аўтавытворцаў з краіны абрынуліся амаль на 60% у параўнанні з 2021 годам і склалі ўсяго 687370 штук. Пра гэта ў сваёй справаздачы паведамляе Асацыяцыя еўрапейскага бізнэсу. Снежаньскія продажы ўдвая меншыя за леташнія вынікі, склалі 64072 аўтамабілі, паведамляе The Moscow Times.

Без замежных кампаній і ва ўмовах санкцый сітуацыя на аўтарынку вярнулася да канца мінулага стагоддзя: толькі ў пачатку 2000-х гадоў продажы новых машынаў пачалі перавышаць 1 млн на год. Да 2005 года дылеры наблізіліся да адзнакі 1,5 млн прададзеных аўтамабіляў. У 2008 годзе былі распрададзеныя рэкордныя на той момант 2918000 машынаў.

Пасля падзення продажаў у 2009 годзе рынак пачаў аднаўляцца і дасягнуў максімальных значэнняў у апошнія гады перад анэксіяй Крыма. Рэкорд 2008 года быў пабіты ў 2012-м, калі расейцы абзавяліся 2935000 легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў. На год пазней у Расеі было прададзена 2,78 млн новых легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў у 2014 годзе – 2,49 млн.

У 2015 годзе продажы склалі 1,6 млн легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў і трымаліся на гэтым узроўні да мінулага года, калі было прададзена 1666780 машынаў.

Змянілася і структура рынку: у 2021 годзе 82% прададзеных новых легкавых аўтамабіляў былі вырабленыя ў Расеі, праз год іх дзель упала да 59%. Прывезеныя з-за мяжы машыны цяпер складаюць 41% продажаў. З іх 29% – гэта афіцыйны ўвоз ад дыстрыбутараў, а 12% – «раўналежны імпарт».

Лідарства на рынку ўтрымлівае Lada, якая прадала за год 174688 аўтамабіляў. Але нават гэтая колькасць практычна ўдвая меншая, чым год таму. Пры гэтым свае пазіцыі АЎТАВАЗ захоўвае не дзякуючы сучасным мадэлям Vesta і Largus, а больш старым Granta і Niva: у снежні продажы Granta паказалі амаль трохразовы рост у параўнанні з вынікамі 2021 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках