25 красавiка 2024, Чацвер, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Бульба змяшчае супрацьракавыя рэчывы

5
Навукоўцы: Бульба змяшчае супрацьракавыя рэчывы

Доследы праводзіліся на мышах.

Штогод у свеце выяўляюць блізу 20 мільёнаў новых выпадкаў раку, блізу 10 мільёнаў чалавек памірае ад яго, паведамляе РІА Новості, спасылаючыся на звесткі САЗ.

Навукоўцы спрабуюць стварыць прэпараты, смяротныя для ракавых каморак і бяспечныя для здаровых. Вывучаюцца і біяактыўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў лекавых раслінах, што стагоддзямі ўжывалі ад розных хвароб.

Надоечы даследнікі з Акадэміі навук Кітая і Фуцзяньскага ўніверсітэта традыцыйнай кітайскай медыцыны эксперыментальна высветлтлі, што экстракт пладоў лісніка - расліны, якая шырока выкарыстоўваюць ва ўсходняй медыцыне - спыняе рост злаякасных пухлін у лабараторных мышэй. Вывучыўшы малекулярныя працэсы, навукоўцы вызначылі, што размнажэнне ракавых каморак прыгнятае саланін - рэчыва з групы глікаалкалоідаў, якое змяшчаецца ў паслёнавых. Да іх належыць бульба, баклажан, тамат, перац, фізаліс.

Польскія навукоўцы даследавалі біялагічны механізм дзеяння глікаалкалоідаў. Ён палягае ў актывацыі розных каморкавых і малекулярных шляхоў, якія вядуць да загубы ракавых каморак. Гаворка ідзе аб старце працэсаў апаптоза і аўтафагіі. У першым выпадку злаякасныя каморкі раскідаюцца на часткі, а ў другім - самазнішчаюцца, з'ядаюць самі сябе.

З пяці вывучаных злучэнняў самым дзейсным выявіўся саланін, які змяшчаецца ў плодзе, бацвінні і лупіне бульбы. У спелых і здаровых клубнях гэтага рэчыва мала, але ў доўга захоўваных, зялёных і прарослых яго колькасць моцна расце. Прычым асабліва шмат - у саміх парастках. Менавіта таму небяспечна карміць жывёлу прарослай і сапсаванай бульбай. Гэта можа прычыніцца да цяжкага атручэння.

Разам з гэтым навукоўцы адзначылі, што гаварыць аб вырабе лекавых прэпаратаў з бульбы і таматаў пакуль рана. Спачатку трэба стварыць прамысловыя прататыпы, выпрабаваць іх на каморкавых культурах, потым на жывёлінах. І толькі пасля гэтага можна будзе пачынаць выпрабаванні на людзях.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках