25 красавiка 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Вудкрафт раскрытыкаваў лукашыстаў

7
Галоўны трэнер менскага «Дынама» Вудкрафт раскрытыкаваў лукашыстаў
КРЭЙГ ВУДКРАФТ

Ён назваў цемрашальствам перанос гульні з "Мінск-Арэны", дзе пройдзе праўладны канцэрт.

Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Крэйг Вудкрафт пасля паразы ад "Салавата Юлаева" з Уфы выказаўся на прэс-канферэнцыі наконт пераносу матча з Менска, які быў запланаваны на 16 верасня, у Казань. Са слоў канадца, гэта "абсалютнае цемрашальства".

- Я не магу кантраляваць гэта, так што не збіраюся марнаваць час на перажыванні з гэтай нагоды. Вы спыталі, і я вам кажу сваё меркаванне: гэта цемрашальства, абсалютнае цемрашальства. Вельмі дрэнна, што не здолелі знайсці выйсце. Наша каманда спрабавала знайсці варыянт [правесці матч у Беларусі], але гэта не магчыма. Як ёсць, так ёсць. Мы зробім усё, што ў нашых сілах, - заявіў Вудкрафт.

«Зеркало» адзначае, што тэкставай версіі на сайце клуба слова "цемрашальства" няма, але на відэа выразна чуваць, як трэнер кажа: "It sucks, completely sucks" (з 27:55).

Мtнскае "Дынама" пачало сезон у КХЛ з трох [fnyb[ матчаў. На "Мінск-Арэне" былі gthfvj;fysz "Барыс" (4:3, буліты), "Авангард" (6:3), а затым была параза ад "Салавата Юлаева" (2:4). Далей у календары ў беларускай каманды значацца гасцявыя паядынкі з "Нафтахімікам" (10 верасня), "Ак Барсам" (12 верасня), "Cеверсталлю" (14 верасня) і зноў з "Ак Барсам" (16 верасня).

Менавіта на другі матч у Казані і скардзіўся Вудкрафт. Першапачаткова гульня павінна была прайсці ў Менску, аднак 17 верасня на "Мінск-Арэне" запланаваны канцэрт, прысвечаны Дню народнага адзінства. На афіцыйным сайце клуба перанос сустрэчы патлумачылі "мерапрыемствам дзяржаўнага значэння":

- Такі варыянт з'яўляецца адзіна магчымым. Хаця клуб прапрацоўваў розныя варыянты пераносаў: даты ці месцы правядзення матчу на іншую арэну ў Менску. Зрушыць тэрмін правядзення матча не дазваляе шчыльны расклад гульняў. А іншыя арэны ў Менску зараз не поўнасцю адпавядаюць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту КХЛ.

У клубе дадалі, што "разам з заўзятарамі расчараваныя тым, што так складаюцца абставіны".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках