24 красавiка 2024, Серада, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Белакалос: Падзенне рэжыму Лукашэнкі ўжо стаіць на парадку дня

17
Алег Белакалос: Падзенне рэжыму Лукашэнкі ўжо стаіць на парадку дня
АЛЕГ БЕЛАКАЛОС
ФОТА: УКРІНФОРМ

Дыктатарскі фармат Беларусі не задавальняе занадта многіх.

Эксперт у пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі фонду «Майдан замежных справаў», экс-дарадца амбасады Украіны ў Канадзе і Кеніі Алег Белакалос пракаментаваў сайту Charter97.org поспехі УСУ на поўдні краіны і ваенную актыўнасць на беларуска-ўкраінскай мяжы.

– На днях украінская армія вызваліла Велікаполле і Вольгін і яшчэ тры населеныя пункты на паўднёвым кірунку. Як вы ацэньваеце паспяховасць аперацыю наступу на Херсон? Якая верагоднасць блакады і ліквідацыі Херсонскага плацдарма ворага?

– Як і ўсе ўкраінцы, я з натхненнем назіраю за прасоўваннем нашых войскаў. Гэта ў тым ліку і вынік дапамогі, якую нам даюць нашыя сябры і партнёры. Але нейкія спецыфічныя моманты лепш удакладняць у вайскоўцаў.

– Аналітыкі Польшчы і ЗША, а таксама брытанская выведка некалькі дзён таму намякалі, што Херсонская наступальная аперацыя можа быць не адзінай і нават не галоўнай у агульным контрнаступе УСУ. А ўчора ўжо прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю тэлеканалу ABC заявіў, што ўкраінская армія пачала наступ адразу на некалькіх кірунках і ворага чакаюць «сюрпрызы». Што гэта могуць быць за «сюрпрызы»?

– Камандаванне нашых войскаў анансуе пэўныя рэчы. Першым чынам гэта працуе ў інфармацыйным плане, прымушаючы ворага нервавацца, распыляць сілы па верагодных, як ім здаецца, кірунках. То-бок гэта такая своеасаблівая інфармацыйная падрыхтоўка да чарговага этапу нашага прасоўвання, вызвалення Поўдня ды іншых часова акупаваных тэрыторый. Такая падрыхтоўка прымушае ворага здзяйсняць пэўныя дзеянні, у тым ліку і дэзарыентуе яго.

– У апошні час пачасціліся абстрэлы Сумскай і Чарнігаўскай абласцей Украіны. На днях быў заўважаны рух вялікай калоны войскаў з гаўбіцамі і комплексамі С-300 да ўкраінскай мяжы ў Берасцейскай вобласці Беларусі. Ці можа рыхтавацца нейкая правакацыя ці нават буйнамаштабны наступ з беларускай тэрыторыі?

– Наўрад ці ў расейскай арміі сёння ёсць рэсурсы для правядзення нейкага маштабнага наступу на тэрыторыю Украіны з гэтых кірункаў. Сёння можна назіраць праблемы з асабовым складам у войска РФ, яны вымушаныя набіраць зняволеных для таго, каб папоўніць страты. Якасць гэтых так званых навабранцаў будзе адпаведная. Таму ў расейскага войска хутчэй стаіць задача ўтрымаць тое, што яны паспелі захапіць. Можа ісці гаворка пра нейкія падманныя манеўры на гэтых кірунках, але сілаў і сродкаў для правядзення буйнамаштабнага наступу там не бачу.

– Ваенны эксперт Алег Жданаў звярнуў увагу на «вучэнні» войскаў РФ на тэрыторыі Беларусі з 8 да 14 верасня ў рамках АДКБ. На ягоную думку, у гэты перыяд якраз і можа адбыцца правакацыя з мэтай знізіць інтэнсіўнасць наступу УСУ на Херсонскім і іншых кірунках. Як вы думаеце, ці змогуць усё ж такі Пуцін і Лукашэнка нейкім чынам выпусціць пар з «Херсонскага катла»?

– Мы не можам, вядома ж, нічога выключаць. Я ўпэўнены, што маніторынг усёй гэтай актыўнасці вядзецца. У ваенна-палітычным плане Беларусь і Расея цяпер гэта адзіная прастора, мы іх не адлучаем адна ад адной. Пэўная колькасць нашых войскаў знаходзяцца на паўночным кірунку. Гэта поле для пагрозы, якая мае месца. Таму нельга выключаць нейкія магчымыя дзеянні з мэтай адарваць нашу ўвагу ад іншых задачаў.

– Нядаўна замкамандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук заявіў, што вызваленне сваёй краіны ад рэжыму Лукашэнкі для беларускіх добраахвотнікаў з'яўляецца прыярытэтнай мэтай, зыходзячы з якой імі прымаюцца многія пастановы. Што чакае Лукашэнку, калі ён усё ж пастановіць пашырыць фармат удзелу падкантрольных яму сілаў у вайне супраць Украіны?

– Тут пашырэнне або звужэнне фармату ўжо ніякай ролі не гуляе. Мы адназначна ўспрымаем гэты рэжым як варожы. Тут ідзе размова пра сённяшнія прыярытэты Украіны. Мы вельмі ўдзячныя тым беларусам, якія змагаюцца за Украіну і ў тым ліку і за Беларусь. Мы выдатна разумеем, што наш паўночны сусед будзе існаваць у якасці ворага да таго часу, пакуль там будзе існаваць рэжым Лукашэнкі.

Сам ён, вядома ж, не сыдзе. Цяпер краіна існуе ў абложаным рэжыме і пад грузам санкцый. Я ўпэўнены, што гэты фармат шмат каго ў Беларусі не задавальняе. Трэба прыкладаць намаганні, каб гэты рэжым упаў і даў магчымасць Беларусі развіваць дэмакратыю, эканоміку і асабістыя свабоды. Мы гэта бачым, і думаю, што на парадку дня гэтае пытанне стаіць.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках