18 красавiка 2024, Чацвер, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх таксістаў хочуць перасадзіць на кітайскія аўто Beijing

38
Беларускіх таксістаў хочуць перасадзіць на кітайскія аўто Beijing

Аўто плануюць выпускаць у Беларусі.

Ідуць перамовы аб старце вытворчасці на беларускім заводзе СП ЗАТ «Юнісан «у Абчаку аўтамабіляў U5 Plus кітайскай маркі BAIC пад брэндам Beijing, што ў перакладзе азначае «Пекін», паведамляе officelife.media.

Старт новай вытворчасці звязаны з запытам расейскай кампаніі «Яндэкс», ад якой беларускім, кітайскім і расейскім вытворцам паступіла прапанова наладзіць пастаўкі аўто для лізінгавых кампаній пад гарантыі выкарыстання іх у службах таксі. Аўтавытворцам абяцаюць гарантаваны збыт вялікіх партый аўто, а таксапаркі запэўнілі ў адсутнасці дэфіцыту аўтамабіляў.

Мяркуецца, што патэнцыяльнымі спажыўцамі брэнда Beijing будуць не толькі службы таксі, але і насельніцтва. Прадаваць выпушчаныя ў Беларусі аўто хочуць, як на тэрыторыі краіны, так і ў Расеі.

Ужо вядома, што марку Beijing U5 Plus паспелі прэзентаваць беларускім таксістам, дадае Onliner. Дарэчы, апошнія выказалі свае заўвагі і прапановы па ўдасканаленні мадэляў. Па выніку ў Беларусь для праходжання сертыфікацыі плануюць даслаць шэсць удасканаленых мадэляў: два аўто з атмасферным рухавіком унутранага згарання, дзве мадэлі з турбіраваным рухавіком і яшчэ два электракары.

Прадаваць у раздроб плануюць аўтамабілі Beijing з аб'ёмам рухавіка 1,5 літра на 110 конскіх сіл і спажываннем 6,2 літра на 100 кіламетраў. І больш эканамічную мадэль для таксістаў: аб'ём-1,5 літра, 83 конскіх сілы, спажыванне - 5,7 літра на 100 кіламетраў.

Зборачная вытворчасць на беларускім заводзе павінна стартаваць ў другой палове 2023-га.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках