18 красавiка 2024, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфіцыт на рынку новых машынаў у Беларусі выяўляецца ўсё ярчэй

1
Дэфіцыт на рынку новых машынаў у Беларусі выяўляецца ўсё ярчэй

За «бюджэтку» сёння просяць ажно $27 500.

На адыходным тыдні журналісты av.by аддалі ўвагу як свежым аўто, так і былым ва ўжытку: пракаціліся па салонах, якія не цешаць багаццем тавару, і зазірнулі ў каталог, каб даведацца, за колькі на «другасным рынку» цяпер прапануюць папулярныя ў Беларусі мадэлі. Як паказала міні-экскурсія па аўтацэнтрах, цэтлікі на ўсеагульны агляд цяпер не заўсёды выстаўляюць. Якія лічбы паўстаюць перад спажыўцом у анлайне? Пра гэта – ніжэй.

Kia Rio

Кошты ў параўнанні з летнімі не змяніліся. Паводле прайсу, «Рыа» даступны беларусам мінімум за 48 000 рублёў ці $18 800 (гэта базавая версія). А вось максімальнае выкананне ацэньваюць ад 59 625 BYN ($23 360).

Але кошт рэальна даступных аўто вышэйшы: 52697 і 52725 рублёў. Так, гэта ўсё, што прапануюць аўтасалоны. Машыны засталіся толькі ў менскай кампаніі «Эмір Мотарс Плюс». У чацвер нам паведамлялі, што невялікая колькасць ёсць і ў гомельскага дылера, аднак на наступны дзень прапановы пра набыццё мадэлі там мы ўжо не выявілі – на старонцы «Аўто ў наяўнасці» толькі «Селтасы» і «Спартэйджы».

Пастаўкі карэйскіх седанаў у найбліжэйшы час не плануюцца. А ў пачатку лета лік ішоў на дзясяткі!

Hyundai Accent

У сярэдзіне тыдня заставаўся адзін «Акцэнт» – у Гародні. Пра новыя пастаўкі інфармацыі няма, паведамілі журналістам.

Пры гэтым можна назіраць карціну, як з прайсу на сайце паступова знікаюць лічбы. У жніўні было тры значэнні, цяпер – два. Колькі ж будзе ў кастрычніку?

VW Polo

Кошт нямецкіх седанаў падрос у канцы чэрвеня і з таго часу не мяняўся. Мінімальная заяўленая сума за «Пола» – 58 300 рублёў ($22 850). Ці рэальна набыць машыну з такім коштам?

Да канца працоўнага тыдня 11 аўтамабіляў заставалася ў Менску. За колькі іх аддаюць, не пазначана: гэтую інфармацыю просяць удакладняць у спецыялістаў продажу. Паводле дылерскага сайта, яшчэ адно аўто знаходзіцца ў Магілёве – за 65 330 BYN. На складзе ў Віцебску ёсць дзве штукі (61 790 і 69 990 рублёў), адна – у Пінску (Br70 190). «Пола» ў адзіным экзэмпляры ёсць на старонцы гарадзенскага прадаўца – за 64 090 рублёў. У Берасці прапануюць тры машыны (дзве за 66 490 BYN, адна – 70 490, што эквівалентна $27 500!), у Гомелі – цэлых пяць, і кошты тут стартуюць ад 62 590 рублёў ($24 530).

У гэтым выпадку выраз «яшчэ можна паспець набыць» таксама актуальны: як нам паведамілі, новых паставак пакуль не плануецца.

Lada Vesta

Колькасць седанаў расейскай зборкі ў дылера за месяц не змянілася. Усё тыя ж трынаццаць адзінак, з якіх у вольным доступе – тры (дзесяць зарэзерваваныя). На дзвюх машынах красуецца цэтлік з лікам 53 100 рублёў ($20 810), адна таннейшая – 46 700 BYN ($18 300).

Затое з іншымі прадстаўнікамі гэтага сямейства справы ідуць лепей. На сайце адлюстравана, што пакупнікоў чакаюць 62 універсалы Vesta SW (усе за Br53 900 або $21 120) і 60 SW Cross (ад 61 900 рублёў або $24 260).

Renault Logan Stepway

У падборцы гэта адзіная мадэль, колькасць машынаў якой прадаўжае расці. 12 штук было ў жніўні, а ў пачатку восені ўжо 26!

Прапануюць іх за суму ад 53 900 рублёў ($21 120). Ёсць версіі і даражэйшыя: 54 800 і 59 500 BYN ($21 450 і $23 320 адпаведна). Мяркуючы з старонкі ў сеціве, паглядзець аўто можна ў цэнтрах розных гарадоў: Менска, Магілёва, Гародні, Віцебска, Гомеля, Берасця, Бабруйска і Полацка.

З кожным месяцам дэфіцыт на рынку новых машынаў выяўляецца ўсё ярчэй. Здаецца, час рабіць стаўкі: колькі свежых аўто рэальна будзе набыць у Беларусі да канца года? Можа быць, ёсць яшчэ аптымісты, што спадзяюцца на раптоўны выбліск пасля паступовага згасання жыцця ў шоўрумах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках