20 красавiка 2024, Субота, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі на загад вайсковых камісарыятаў распачаты збор звестак аб вайсковаабавязаных

93
У Беларусі на загад вайсковых камісарыятаў распачаты збор звестак аб вайсковаабавязаных

Чыноўнікі ў выканкамах просяць мужчын прадставіць ім свае асабовыя звесткі.

Мясцовыя ўлады пачалі збор звестак аб мужчынах на патрабаванне вайсковых камісарыятаў. Чытачы «Белсату» паведамляюць, што чыноўнікі просяць мужчын падаць ім свае асабовыя звесткі.

Чытач расказаў, што ў сельсавеце, куды ён прыйшоў па даведку, работнікі ўстановы пачалі распытваць яго звесткі. Папрасілі даць асабісты нумар тэлефона, паказаць пасведчанне кіроўцы.

«Я вельмі здзівіўся такому пытанню і перапытаў, а навошта ім маё пасведчанне кіроўцы. У адказ прагучала, што гэтае патрабаванне вайсковага камісарыята, які пачаў збіраць звесткі пра ўсіх ваеннаабавязаных мужчын», – кажа чытач.

Мужчына адзначае, што здзівіўся гэтаму, бо ніколі раней ваенкамат не збіраў такіх звестак. Да таго ж, як можа так быць, што дзяржаўныя структуры не могуць атрымаць адна ад другой звесткі аб грамадзянах.

Тым часам у Беларусі пасля сустрэчы ў Сочы Лукашэнкі з Пуціным, сілавікі пачалі раптоўную праверку баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці воінскай часткі №06752, якая знаходзіцца ў Мачулішчах пад Менскам. Паступаюць паведамленні аб тым, што ў нашу краіну па чыгунцы накіруюць вайсковыя эшалоны з Расеі. Экспэрты заяўляюць, што Лукашэнка можа аддаць загад аб уступленні Беларусі ў вайну супраць Украіны на баку Крамля.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках