19 красавiка 2024, Пятніца, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы адкрылі газаправод Baltic Pipe

10
У Польшчы адкрылі газаправод Baltic Pipe

Эпоха расейскага дамінавання ў газавай сферы падыходзіць да канца.

У Польшчы ў горадзе Галенеў адкрылі газаправод Baltic Pipe. Па ім будзе пастаўляцца праз Данію газ з Нарвегіі – 10 млрд кубаметраў штогод.

«Эпоха расейскага дамінавання ў газавай сферы падыходзіць да канца, эпоха, адзначаная шантажом, пагрозамі і вымагальніцтвам», – цытуе словы польскага прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага pap.pl.

Baltic Pipe злучыў газаправодам Польшчу і Данію. Таму ў мерапрыемстве ўдзельнічала прэм'ер-міністарка гэтай краіны Мэтэ Фрэдэрыксэн.

Чакаецца, што газ з Нарвегіі пачне пастаўляцца ў Польшчу і суседнія краіны з пачатку кастрычніка, а да зімы газаправод пачне працаваць на поўную магутнасць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках