24 красавiка 2024, Серада, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чальцоў NATO заклікалі папаўняць запасы боепрыпасаў як мага хутчэй

5
Чальцоў NATO заклікалі папаўняць запасы боепрыпасаў як мага хутчэй

Для прадаўжэння падтрымкі Украіны.

Краіны-сябры NATO заклікаюць папаўняць запасы боепрыпасаў як мага хутчэй для прадаўжэння падтрымкі Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба NATO.

Сёння генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг склікаў надзвычайнае пасяджэнне Канферэнцыі нацыянальных дырэктараў па ўзбраеннях. Сустрэча была прысвечаная наступствам вайны Расеі супраць Украіны, а таксама магчымасцям NATO для павелічэння запасаў боепрыпасаў.

Генеральны сакратар заклікаў чальцоў Паўночнаатлантычнага Альянсу працягваць папаўняць запасы як мага хутчэй.

«Павелічэнне запасаў NATO забяспечыць нам прадаўжэнне падтрымкі Украіны», - сказаў ён.

Столтэнбэрг адзначыў, што чальцы NATO павінны працаваць з прамысловасцю, каб папоўніць запасы боепрыпасаў і надаваць Украіне неабходную падтрымку датуль, пакуль яна спатрэбіцца.

Падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся спосабы, з дапамогай якіх сябры Альянсу могуць лепш зразумець усе прабелы ў запасах і разам ліквідаваць іх.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках